У рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам” работнікамі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяцца прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах і на сельскіх сходах па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці. Адно з такіх мерапрыемстваў прайшло ў КСУП “Слава працы”. Начальнік ПАСП-11 Дзятлаўскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Яўген Макарчык правёў гутарку з работнікамі гаспадаркі. Ён паведаміў прысутным аб аператыўнай абстаноўцы ў раёне, вобласці і рэспубліцы, прывёў факты гібелі людзей на пажарах, растлумачыў асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў побыце і на працоўным месцы. Яшчэ адно пытанне, якое было разгледжана на сходзе, — дзіцячая гібель на пажарах, пакіданне дзяцей без нагляду дарослых. Акрамя таго, расказаў пра тое, як зберагчы сябе і сваіх блізкіх, устанавіўшы ў доме аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Д. БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС