Парламенцкія слуханні аб прыцягненні інвестыцый прапануецца правесці ў Беларусі

Улада

У Беларусі прапануецца правесці парламенцкія слуханні аб прыцягненні інвестыцый і павышэнні інвестыцыйнай прывабнасці краіны. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Ініцыятарамі правядзення слуханняў па гэтай тэме выступілі адразу дзве камісіі — па міжнародных справах і па эканамічнай палітыцы. Плануецца, што яны адбудуцца ў 2018 годзе.
Бліжэйшыя парламенцкія слуханні намечаны на 29 лістапада, яны будуць прысвечаны абмеркаванню паправак у Кодэкс аб адукацыі. Чакаецца, што акрамя дэпутацкага корпуса ў іх прымуць удзел кіраўніцтва Міністэрства адукацыі, прадстаўнікі грамадскасці, педагогі, эксперты, у тым ліку міжнародныя.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *