Асноўная колькасць надзвычайных здарэнняў прыходзіцца на пачатак ацяпляльнага сезоне. У гэты час здараюцца выпадкі выбухаў бытавых катлоў.
Не варта забываць, што ноччу слупок тэрмометра апускаецца ніжэй за нуль, што можа прывесці да частковага замярзання трубаправодаў і пашыральных бакаў.
Асноўнай прычынай выбухаў бытавых катлоў, устаноўленых у прыватным жылым сектары, з’яўляецца перавышэнне ціску цепланосьбіта ў катлах па прычыне замярзання сістэмы ацяплення і спынення цыркуляцыі вады ў ацяпляльным контуры. Замярзанне сістэмаў ацяплення, як правіла, адбываецца ў паддашкавых памяшканнях пры няўцепленых або недастаткова ўцепленых пашыральных баках, калі катлы працуюць на цвёрдых відах паліва (дровы, торфабрыкет або вугаль) не пастаянна або пры наяўнасці скразнякоў.
Пры гарэнні паліва ў топцы катла ўнутры адбываецца кіпенне вады, якое суправаджаецца ростам ціску на ўнутраныя паверхні. Пры дасягненні крытычных тэмператураў здараецца разбурэнне катла і выкід вялікага аб’ёму пары ў памяшканне, дзе ўсталяваны кацёл, адбываецца павышэнне ціску ў памяшканні і, як вынік, разбурэнне апорных частак будынка, іх абвальванне. Пазбегнуць падобных сітуацый магчыма.
Каб папярэдзіць выбух катла, рэкамендуецца:
* Пераканацца, што запорныя часткі на падаючым і зваротным трубаправодах да катла адкрыты, а таксама адкрыты ўсе запорныя прылады, устаноўленыя на сістэме ацяплення.
* Зліць кандэнсат з ніжняй кішэні дымавой трубы для катлоў, якія працуюць з натуральнай цягай.
* Правесці агляд агалоўкаў комінаў і пераканацца, што ў адсутнасці на іх няма абмярзання і закаркаванасці. Пры выяўленні няспраўнасці комінаў і вентыляцыйных каналаў карыстацца катламі нельга.
* Да пачатку распальвання катла адкрыць лінію падсілкоўвання сістэмы ацяплення і кантрольную лінію запаўнення пашыральнага бака.
* Калі з кантрольнай лініі запаўнення пашыральнага бака не пайшла вада, а ціск на катле (відаць па манометры) расце і дасягае ціску ў водаправоднай сетцы, гэта сведчыць аб замярзанні сістэмы ацяплення. У гэтым выпадку кацёл распальваць катэгарычна забараняецца.
Каб прадухіліць надзвычайныя здарэнні, рэкамендуецца ажыццяўляць устаноўку воданагравальных бытавых катлоў у арганізацыях і жылых дамах толькі сіламі спецыялізаваных арганізацый. Пры гэтым неабходна, каб работнікі, якія выконваюць работы па мантажы і наладцы катлоў, праводзілі навучанне карыстальнікаў з пазначэннем аб гэтым у пашпарце катла.
А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС