Мінжылкамгас бачыць рэзервы для зніжэння сабекошту цеплаэнергіі на 20 працэнтаў

Падзеі

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі бачыць рэзервы для зніжэння сабекошту цеплаэнергіі на 20 працэнтаў. Аб гэтым заявіў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў  на рэспубліканскім семінары «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны».
«Паводле папярэдняй ацэнкі, у 2017 годзе сабекошт цеплавой энергіі складзе ў сярэднім па рэспубліцы каля Br100 за Гкал. Але мы бачым рэзервы, што яна можа каштаваць не вышэй за Br80. Гэта значыць знізіць на 20 працэнтаў. Гэта рэальна. Павысіць эфектыўнасць цеплазабеспячэння плануецца за кошт пераводу кацельняў на мясцовыя віды паліва, аптымізацыі схем цеплазабеспячэння, пераводу кацельняў у аўтаматычны рэжым», — паведаміў Аляксандр Церахаў.
Ён канстатаваў, што вытворчасць цеплавой энергіі з’яўляецца не толькі самай затратнай паслугай для прадпрыемства, але і самай важкай для спажыўца пры аплаце. Таму пытанні эфектыўнасці і надзейнасці цеплазабеспячэння застаюцца ключавымі. «У 1990-2000 гадах галіна сапраўды прыняла аб’екты цеплазабеспячэння ад многіх прамысловых, сельскагаспадарчых, арганізацый сацыяльнай сферы. Гэта працягвалася яшчэ і ў 2010-2015 гадах па Мінскай вобласці. Але гэта было правільнае рашэнне — кожны павінен займацца сваёй справай», — сказаў міністр.

Паводле слоў Аляксандра Церахава, укараненне магчымасці пааб’ектнага ўліку затрат і аналіз сістэм цеплазабеспячэння выявіў у наяўнасці больш як 1,4 тыс. цеплакрыніц, маючых высокі сабекошт выпрацоўваемай цеплаэнергіі. «Прычыны розныя. Але наша сумесная з аблвыканкамамі задача — распрацаваць праграму мадэрнізацыі, чым мы сёння і займаемся», — адзначыў ён.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *