Лукашэнка даручыў да 7 лістапада завяршыць уборачную і паскорыў з падрыхтоўкай зямлі да веснавых работ

Улада

Уборачныя работы павінны быць завершаны ў Беларусі да 7 лістапада. Такую задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння, заслухоўваючы даклад аб мерах па завяршэнні асенніх палявых работ у краіне і прапановах па ўдасканаленні структуры пасяўных плошчаў у Віцебскай вобласці.
Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся актуальнымі пытаннямі развіцця аграпрамысловага комплексу рэспублікі, прапанаваўшы больш шырока паглядзець на гэту тэму. «Справа не толькі ў вытворчасці, але і ў канкрэтным жыцці людзей, гэта значыць у сацыяльным аспекце», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.
Асаблівую ўвагу ён звярнуў на неабходнасць завяршэння ўборачных работ. Было адзначана, што ў цэлым яны ідуць па плане, але разам з тым па некаторых напрамках неабходна паскорыцца. «Хацелася б, каб да 7 лістапда гэтыя работы былі праведзены. Застанецца ў вас крыху кукурузы на зерне, а можа, паспееце ўбраць, і крыху буракоў», — канстатаваў Прэзідэнт.
Наступным этапам павінна стаць падрыхтоўка глебы да веснавых палявых работ. Ад яе якасці будзе залежаць будучы ўраджай, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. «Пакуль тут работа арганізавана дрэнна. Калі верыць статыстыцы, палова перааранага, як ні дзіўна, у Віцебскай вобласці, паднята зябліва больш за ўсё ў Віцебскай вобласці. Напэўна, так і павінна быць, таму што вясной у Віцебскім рэгіёне, як народ кажа, у поле не ўлезці без ботаў. Таму трэба падрыхтаваць глебу пад сяўбу яравых культур ужо сёння», — даручыў ён.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *