Лясгас інфармуе: акцыя «Чысты лес» 7 кастрычніка

Падзеі

7 кастрычніка 2017 года з ініцыятывы Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь пройдзе агульнарэспубліканская акцыя «Чысты лес». Асноўная яе мэта — умацаванне сувязяў арганізацый лясной гаспадаркі з мясцовым насельніцтвам, навучэнскай моладдзю, шырокай грамадскасцю ў правядзенні сумесных экалагічных акцый па навядзенні парадку ў лясах, прапагандзе беражлівых адносінаў да лясных рэсурсаў.

Арганізацыі лясной гаспадаркі штогод накіроўваюць значныя сілы і сродкі на навядзенне парадку ў лесе. Праблема несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, іншых пабочных прадметаў у лясах, вакол населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках  застаецца вострай. Цяпер шырока сталі выкарыстоўвацца тэхнічныя сродкі для выяўлення парушальнікаў ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства. З дапамогай камераў назірання атрымліваецца фіксаваць факты парушэнняў і вінаватых прыцягваць да адказнасці. Фотакамеры не маюць пастаяннага месца, іх  усталёўваюць там, дзе часцей учыняюць правапарушэнні. Фотакамеры спрацоўваюць на любы рух і ў любы час сутак. За студзень-верасень бягучага года работнікі дзяржаўнай лясной аховы склалі 39 пратаколаў за парушэнні патрабаванняў ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства, у тым ліку 23 парушэнні ўстаноўлены з дапамогай фотакамераў.

Акцыя «Чысты лес» прызначана аб’яднаць людзей, якія гатовы дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе, вакол населеных пунктаў.

Дзятлаўскі лясгас запрашае да ўдзелу ў акцыі, якая пачынаецца 7 кастрычніка, усіх жадаючых. Па пытаннях можна звярнуцца ў любое лясніцтва раёна або па тэлефоне 6-12-50. Таксама інфармацыя пра акцыю змешчана на сайце forestdyat.by. Удзельнікам выдаецца неабходны інвентар, будзе арганізаваны вываз смецця.

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Дзятлаўскі лясгас»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *