Конкурс «Маміна ўсмешка»

Падзеі

У бясконцай плыні фотаздымкаў рэдка можна заўважыць фота з самым любімым і дарагім чалавекам — матуляй. Таму грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын» аб’яўляе конкурс «Маміна ўсмешка», прымеркаваны да Дня маці. У рамках конкурсу на ўсю краіну можна будзе прызнацца маме ў любові.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна выслаць фотаздымак на пошту maminaulibkabsg@gmail.com (у пісьме пазначыць: назву фотаздымка; мудрасць, якою мама дзялілася з вамі; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, падрабязны адрас, кантактны тэлефон) з пазнакай «Маміна ўсмешка» або паставіць спецыяльны хэштэг #маминаулыбка2017, які ў сетцы «ВКонтакте» аўтаматычна зробіць фотаздымак удзельнікам акцыі.

 І. КАЎКЕЛЬ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *