Камунальная гаспадарка

Падзеі

Сярод найбольш абмяркоўваемых у грамадстве пытанняў — удасканаленне камунальнай гаспадаркі, павышэнне якасці абслугоўвання насельніцтва і зніжэнне затрат.

А што думаюць на гэты конт жыхары нашага раёна?

Кацярына Хілімончык, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ»:

Я згодна з думкай Прэзідэнта, што тарыфы на камунальныя паслугі павінны быць пад’ёмныя. Гэта абароніць у тым ліку і маладых спецыялістаў, якія прыязджаюць працаваць па размеркаванні на новае месца жыхарства.

Як правіла, зарплаты ў моладзі, якая працуе ў вёсках і аграгарадках, не вялікія. А жыць маладыя спецыялісты пачынаюць самастойна, самі разлічваюць свой бюджэт. Калі тарыфы вялікія, даходаў (асабліва маладой сям’і з дзецьмі) на ўсе патрэбы можа не хапіць. Паслугі ЖКГ павінны быць даступныя і моладзі, і адзінокім пажылым людзям, я так лічу.

Што тычыцца павышэння якасці паслугаў ЖКГ — гэта, наогул, патрабаванне часу. Калі камунальнікі не будуць рухацца ў гэтым кірунку, на рынку паслугаў іх пачнуць замяняць прыватныя арганізацыі, адабраўшы частку прыбытку.

Ну і, самі людзі, асабліва моладзь, павінны быць зацікаўлены ў добраўпарадкаванні тэрыторый. Навесці парадак на ўласным двары (нават у дварах шматпавярховых дамоў), стварыць утульнасць і прыгажосць — гэта і наша з вамі задача. У гэтым мы павінны падаваць прыклад дзецям, клапаціцца аб тым асяроддзі, у якім яны растуць.

І. КАЎКЕЛЬ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *