У азнаменаванне 100-годдзя заснавання органаў пагранічнай службы ў Рэспубліцы Беларусь устанаўліваецца юбілейны медаль «100 год органам пагранічнай службы Беларусі». Адпаведны ўказ 9 кастрычніка падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакументам таксама зацверджаны палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да гэтага медаля.