Вікторыя Лазоўская:
— Мы прымалі ўдзел у квэсце «Да скарбаў Радзівілаў». Уражанні станоўчыя, дзеці таксама задаволены. Нам прапанавалі арыгінальныя заданні, дзеці бегалі па горадзе, шукалі падказкі. Напрыканцы атрымалі падарункі, але галоўнае — радасць ад гульні.
Мне спадабалася, што было шмат гандлёвых кропак, можна было пачаставацца смачнымі стравамі, набыць што-небудзь для сябе. На жаль, падвяло надвор’е, але свята цікавае.
Валянціна Іода:
— Уражанні добрыя, усё цудоўна, усё спадабалася. Заўважна, што арганізатары пастараліся: і сцэна выдатная, і выступленні.
У горадзе майстроў я захаплялася тою прыгажосцю, тымі цудамі, якія людзі ствараюць сваімі рукамі. Мая сваячаніца набыла сабе вязаны берэт ручной работы. Я дапамагала ёй выбіраць.
Сям’я Шэцік (мама Ганна, тата Андрэй, сын Мікіта):
— На жаль, сёння мы не ў поўным складзе: захварэў малодшы пяцігадовы сын Лёша, які застаўся дома з бабуляй.
Мы прымалі ўдзел у сямейнай эстафеце «Тата, мама, я — спартыўная сям’я» і занялі першае месца, за што атрымалі бонусы. Аказалася, што і пераможцамі свята па іх колькасці стала наша сям’я. Падарункам задаволены, як і сямейным фэстам. Лічым, што падобныя мерапрыемствы патрэбны для нашага горада, але хацелася б больш спрыяльнага надвор’я.
Сям’я Петрыкевічаў (тата Лёша, мама Каця, сын Міша, дачка Даша):
— Прымалі ўдзел у сямейнай эстафеце «Тата, мама, я — спартыўная сям’я». Прыемна было заняць другое месца па выніках фэсту. У нашай сям’і сёння яшчэ адно вялікае свята — 12 гадоў сумеснага жыцця. Таму жадаем усім выйграваць, займаць прызавыя месцы. Нягледзячы на надвор’е, Зецельскі фэст вельмі спадабаўся.
Дзякуем за падтрымку класнаму кiраўнiку Iне Дзедавай i дырэктару школы Аксане Пацыновiч. Не заўважаючы на холад i дождж яны дзве гадзiны актыўна за нас хварэлi.
І. Каўкель.