Добрая традыцыя «Сырной страны»

Падзеі

У адкрытага акцыянернага таварыства «Дзятлаўскі сыраробны завод» ёсць добрая традыцыя: у Дзень пажылых людзей віншаваць былых работнікаў прадпрыемства, якія аддалі вытворчаму працэсу на заводзе дзясяткі гадоў жыцця, а цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

Кожная такая сустрэча для былых працаўнікоў — гэта свята, якога яны чакаюць цэлы год. Традыцыйныя святочныя мерапрыемствы дазваляюць ім сустрэцца, пагутарыць, даведацца шмат новага і цікавага пра
родны завод. Не стаў выключэннем і 2017 год.

Напярэдадні Дня пажылых людзей «Сырная страна» гасцінна адчыніла дзверы для сваіх ветэранаў працы. Восень у гэты дзень таксама парадавала людзей сонцам і цяплом, а таму асабліва прыемна было прайсціся па добраўпарадкаванай тэрыторыі завода, сфатаграфавацца на памяць.

Прадоўжылася сустрэча ў актавай зале прадпрыемства. З пажаданнямі і віншаваннямі да прысутных звярнуўся дырэктар ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод» Вадзім Уладзіміравіч Палюховіч. Ён шчыра падзякаваў былым работнікам за добрасумленную працу, вопыт, якім яны з задавальненнем дзеляцца з маладымі калегамі, расказаў пра апошнія дасягненні «Сырной страны». Так, на нядаўнім фестывалі «Тэорыя вялікага сыру» ў Гродне, дзе малочную прадукцыю прадстаўлялі 19 галіновых прадпрыемстваў Беларусі, дзятлаўскія сыраробы атрымалі дзве ўзнагароды. У конкурсе сыроў з чэдарызацыяй сыр «Сhedder Gold» быў адзначаны дыпломам другой ступені.

Дыпломам за першае месца ў групе сыроў з высокай тэмпературай нагрэву адзначаны сыр «Сheese BUM».

Вадзім Уладзіміравіч Палюховіч пажадаў ветэранам працы здаровага даўгалецця, сямейнага дабрабыту.

І. КАЎКЕЛЬ



3 комментария по теме “Добрая традыцыя «Сырной страны»

  1. Молодцы сыроделы. Всегда уважительное отношение к своим пенсионерам — было и есть.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  2. Прекрасная традиция. Вот у кого можно поучиться.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  3. Уважаемые сыроделы, поздравляю Вас с новыми наградами.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *