29 кастрычніка — Дзень аўтамабіліста і дарожніка

Падзеі

Паважаныя работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнай галіны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём аўтамабіліста і дарожніка.

Дзякуючы ініцыятыўнай і добрасумленнай працы аўтамабілістаў і дарожнікаў, галіна сёння паспяхова развіваецца, працуе стабільна, выконваючы задачы па задавальненні патрэбаў насельніцтва, далейшым павышэнні якасці абслугоўвання і надзейнасці перавозак, мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры, удасканаленні сферы паслугаў, развіцці рэсурсазберагальных тэхналогій.

Гэта свята ўсіх тых, хто працаваў і працуе на карысць краіны і чыё жыццё так або інакш звязана з аўтамабілямі.
Дарагія сябры! У гэты святочны дзень прыміце словы падзякі за добрасумленную працу і ўсё, што вы робіце для жыхароў Беларусі і нашай роднай Дзятлаўшчыны!

Жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці, аптымізму і толькі роўнай дарогі. Няхай ваша праца будзе камфортнай і бяспечнай. Няхай дома вас заўжды чакаюць родныя і блізкія.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *