Зецельскі кірмаш на Аўгустоўскім канале

Падзеі

На тэрыторыі Аўгустоўскага канала (каля шлюза Дамброўка) размясціліся падворкі традыцыйнай культуры “Бацькоўскую спадчыну захаваем навякі” з прэзентацыяй элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны “З народных глыбінь да сённяшніх дзён”.

На Дзятлаўскім падворку быў прадстаўлены абрад “Юр’я” як адметнае праяўленне культурнай традыцыі.
Кожны падворак зазываў гасцей на майстар-класы традыцыйных рамёстваў. Вышыўку прадэманстравала Таццяна Загорцава, пляценне паясоў — Ларыса Ненартовіч.

Спецыяльнымі дыпломамі і прызамі ўзнагароджаны:

“За папулярызацыю мясцовых танцавальных традыцый” — народны фальклорны калектыў вёскі Погіры;
“Лепшы фальклорны калектыў” — народны фальклорны калектыў вёскі Студзераўшчына (кіраўнік Аліна Мішчук).

На інтэрактыўнай пляцоўцы “Танцавальная вясельніца” праводзіўся майстар-клас “Кракавяк у тройках” народным фальклорным калектывам вёскі Погіры (кіраўнік Тамара Ступак).

На пляцоўцы “Кошык весялосці” народны тэатр-студыя гульні “Прымакі” (кіраўнік Таццяна Янушкевіч) прапанаваў гульнёва-забаўляльную праграму “На Зецельскім кірмашы”.

Падрыхтавала да друку Ю. БАКУНОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *