Работнікамі Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на ўчастку ракі Зэльвянка, на тэрыторыі Зэльвенскага раёна, быў затрыманы саракагадовы жыхар Пружанскага раёна за незаконную здабычу рыбы колькасцю 26 асобін агульнай вагой 1,96 кілаграма.
Пастановай суда Зэльвенскага раёна правапарушальнік прызнаны вінаватым ва ўчыненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч.1 арт.35 КоаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнні Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, здабычы іншых водных жывёлаў), і аштрафаваны на 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) са спагнаннем з яго шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю ў суме 1794 рублі, і кошту незаконна здабытай рыбы на суму 29 рублёў 90 капеек.
Г. Шлыковіч,
начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету
наварыўся мужык -).
Рейтинг комментария:00