14 верасня калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці (загадчыца Ганна Харлінская) сумесна з калектывам сектара па арганізацыі вольнага часу Жукоўшчынскага дома культуры (загадчык Іван Кашко) арганізаваў канцэртную праграму «У восеньскі дзень сагрэе душу песня» для жыхароў вёсак Погіры і Алёхнавічы. Перад вяскоўцами выступілі Марына Варган, Ірына Бакшук, Ганна Харлінская, Іван Кашко, Аляксандр Раеўскі.
Жыхары вёсак з задавальненнем падпявалі знаёмыя песні, дарылі артыстам апладысменты, усмешкі і словы падзякі.
Г. ХАРЛІНСКАЯ,
загадчыца сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці