У Гродне можна ўбачыць рарытэтныя выданнi. «З глыбінь вякоў нам засталася кніга…»

Падзеі

Выстава пад такой назвай у рамках праекта “Дакрануцца да гісторыі” адкрылася ў  аддзеле мастацтва Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага.

Тут можна ўбычыць выданне,  надрукаванае ў 1706 годдзе, а таксама тры  старадаўніх металічных аклады Евангелляў з упрыгожваннямі  17 — 19 стагоддзяў.Усяго на выставе прадстаўлена звыш 500 экспанатаў, якія  яскрава дэманструюць  мастацтва кнігадрукавання 18 – першай паловы 20 стагоддзяў і адлюстроўваюць багацце кніжных калекцый  гродзенцаў былых часоў.

Сярод экспанатаў — рарытэтныя кнігі і перыядычныя выданні з фондаў Прэзідэнтскай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, абласной бібліятэкі і прыватнай калекцыі гродзенскага краяведа і калекцыянера Аляксандра Сявенка.

IMG_20170920_161552_HDR.jpg

Агляд  кніжных паліц апярэдзілі інфармацыйныя паведамленні  спецыялістаў у галіне кнігі. У праватнасці , дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Сяргей Амелька нагадаў гісторыю кніг, звязаных з Гродзенскім рэгіенам, а галоўны бібліятэкар аддела  Аксана Богдан зрабіла кароткі агляд выстаўленых  выданняў.

IMG_20170920_164731.jpg

Вялікую цікавасць сярод першых наведвальнікаў, а сярод іх былі студэнты, вучні, бібліятэкары, настаўнікі,  выклікалі кнігі, выдадзеныя ў 18 стагоддзі: рэлігійнага зместу, а таксама свецкая літаратура. Дарэчы,частка  выстаўленых выданняў  была  надрукавана ў 1740-я і 1750-я гады, а большась з іх — у Вільні, Варшаве, Кракаве, іншых  гарадах ў   1780-1790 гады.

IMG_20170920_164401.jpg

Асобныя кнігі – экспанаты выставы — былі выдадзены ў Гродне , або расказваюць аб Прынёманскім і краі. У прыватнасці, экспануецца  праца  гродзенскага гісторыка Юзэфа Ядкоўскага.  На паліцах  – немала кніг, напісаныях вядомымі паэтамі і пісьменнікамі, выхадцамі ці жыхарамі Гродзеншчыны: Адамам Міцкевічам, Элізай Ажэшка, Уладзіславам Сыракомляй, Юзэфам Крашэўскім.

Каштоўнасць  на выставе  таксама прадстаўляе  “Веснік Варшаўскага ўніверсітэта” пачатку 20 статоддзя, перыяду, калі  ўзначальваў установу  акадэмік Яўфім Карскі,   імя якого сення носіць абласная бібліятэка ў Гродне.

Дарэчы, прысвечана выстава 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Па кнігах , якія можа ўбачыць кожны  жадаючы, наведвальнікам  прадастаўляецца магчымасць дапоўніць свае  ўяўленне аб часе, у якім жылі нашы папярэднікі. Выстава будзе працаваць да лістапада.

IMG_20170920_161335_HDR.jpgIMG_20170920_163508_HDR.jpgIMG_20170920_171641.jpgIMG_20170920_172939.jpg

 

Фото аўтара
Ала БЯЛОВА
Гродзенская праўда


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *