У вёсцы Апаліна-Басіна гучала музыка, спяваліся песні і ладзіліся танцы. Вёска адзначала свята пад назвай “Давайце збяромся ўсе разам”.
З віншаваннем да жыхароў звярнуўся старшыня Дзятлаўскага сельскага выканаўчага камітэта Аляксандр Маркушэўскі. Ён пажадаў жыхарам добрага настрою, моцнага здароўя.
На святочным канцэрце павіншавалі самых сталых жыхароў вёскі – Браніславу Іосіфаўну Кліз і Яніну Іосіфаўну Скібінскую. Таксама віншаванне атрымалі ветэраны працы, імяніннікі, якія нарадзіліся ў верасні, і самы маленькі жыхар вёскі.
З музычнымі і танцавальнымі нумарамі перад жыхарамі вёскі выступіў народны тэатр-студыя гульні “Прымакі”.
К. Каліноўская,
культарганiзатар Раклевiцкага дома культуры
Жыві, вёска!!!
Рейтинг комментария:00
Сала ёсць, бульба радам, дроў нарубім — і парадак
Рейтинг комментария:00