Пройдуць “Прамыя тэлефонныя лініі”

Да ведама грамадзян

У Гродзенскім абласным упраўленні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у верасні 2017 года будуць арганізаваны «Прамыя тэлефонныя лініі»:

19 верасня з 14 да 15 гадзін па нумары 8(0152)68-33-79 па тэме: «Практыка прымянення заканадаўства аб прызначэнні дзяржаўных дапамогаў сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» з начальнікам аддзела сацыяльнага страхавання Святланай Васільеўнай Каладзінскай;

20 верасня з 14 да 15 гадзін па нумары 8(0152)70-27-30 па тэме: «Прафесійнае пенсійнае страхаванне. Умовы і парадак прызначэння прафесійных пенсій» з намеснікам начальніка ўпраўлення Інгай Чаславаўнай Кавалевіч;

27 верасня з 12 да 13 гадзін па нумары 8(0152)77-29-70 па тэме: «Парадак прызначэння і выплаты дзяржаўных дапамогаў сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, і дапамогаў па часовай непрацаздольнасці» з начальнікам упраўлення Васілём Васільевічам Грытчанкам.

Кожную сераду з 14 да 15 гадзін у Гродзенскім абласным упраўленні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон «Гарачай лініі» 8(0152)68-33-84.

М. ЖЫДКО,
начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *