У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Рэспублікі Беларусь” Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт праводзіць высвятленне меркавання грамадзян з 23 верасня па 23 кастрычніка 2017 года па пытанні ўсталявання новых межаў Дзятлаўскага раёна. Неабходнасць усталявання новых межаў Дзятлаўскага раёна выклікана патрэбай прывядзення ў адпаведнасць месцазнаходжання фізічных межаў, вызначаных на мясцовасці па актуальных даных дыстанцыйнага зандзіравання зямлі, юрыдычных межаў, якія ёсць на тапаграфічных картах ранейшых гадоў і ў матэрыялах рэгістрацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак (сельсаветаў), а таксама ў мэтах забеспячэння больш эфектыўнай арганізацыі дзяржаўнага рэгулявання і кіравання.
Выказаць сваё меркаванне па пытанні ўсталявання новых межаў Дзятлаўскага раёна могуць усе жадаючыя на адрас арганізатара грамадскага абмеркавання па паштовай ці электроннай сувязі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта: 231471, г. Дзятлава, вул. Леніна, д. 18, тэл. 2-17-78 або на zemsl@dyatlovo.gov.by
Дзятлаўскі райвыканкам.