Мелодыя душы

Падзеі

У Дзятлаўскім цэнтры культуры 1 верасня канцэртная зала была напоўнена ўсмешкамі, захапленнем і бурнымі апладысментамі. На сцэне выступала ўзорная тэатральная студыя «Мелодыя душы» з новай праграмай танца, музыкі, фокусаў і мыльных бурбалак.

Было вельмі прыгожа, стыльна, казачна і чароўна. Гледачы ўбачылі цікавыя фокусы, велізарныя постаці з мыльных бурбалак.

Дзеці глядзелі са здзіўленнем і цікавасцю, большасць дарослых таксама бачылі падобнае шоу ўпершыню і былі ў захапленні. Артысты падарылі мноства розных эмоцый і смеху.

І. КАСКО,
кіраўнік узорнай тэатральнай студыі «Мелодыя душы»
Фота прадастаўлена Дзятлаўскім цэнтрам культуры і народнай творчасці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *