Лён любіць паклон

Падзеі

Сёлета ў Дзятлаўскім раёне было пасеяна 1260 гектараў лёну-даўгунцу. Лён выцераблены на усёй плошчы і льняная саломка разаслана для вылежкі пад жнівеньска-вераснёўскімі росамі. Cельгаспрадпрыемствы раёна, якія ўсе без выключэння па настойлівай рэкамендацыі сёлета пасеялі лён – ад 45 да 60 гектараў – выконваюць чарговую тэхналагічную аперацыю: абарочванне стужак льняной саломкі для раўнамернай яе мацэрацыі (вылежвання). Наблізіліся да палавіны планавага аб’ёму работы КСУП “Русь-Агра”, “Хвінявічы”, ААТ “Граніт-Агра”. Дварэцкі льнозавод, які забяспечаны спецыяльнай тэхнікай непараўнальна лепш, выканаў абарочванне на 650 гектарах (на 1 верасня) з 810.Абарочванне стужак льняной саломкі на палетку КСУП «Русь-Агра». За рулём абарочвальніка Юрый Паўлусенка. А вось і праблема. Траспарцёр «зажаваў» невыраўненую ленту. Дапамагчы могуць толькі чалавечыя рукі. Рукі дапамаглі. Паехалі далей. Тым часам на зерняскладзе сельгаспрадпрыемства з прыгожаю назваю «Залатая горка» дапрацоўваецца льняное семя.

Фота Б. ВАРНЫ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *