Кніжныя навінкі

Падзеі

У Дзятлаўскую раённую бібліятэку паступілі новыя кнігі.

У кнізе Эн Фарцье “Джульета” галоўная гераіня Джулія адпраўляецца ў Італію, не падазраючы, што гэта падарожжа назаўжды зменіць яе жыццё. Менавіта ёй трэба будзе раскрыць таямніцу Рамэа і Джульеты. Рамантыка, прыгоды, моцныя пачуцці і нянавісць… Магчыма, што гісторыя вялікага кахання паўторыцца ўжо ў наш час.

Віктар Сняжко ў кнізе “Пачуцці запаволенага дзеяння” расказвае пра падзеі другой паловы 1990-х у Чачні. Пасля чарговай сутычкі з баевікамі фэдэралы знаходзяць сярод тых, хто нападаў, параненую жанчыну. Капітан міліцыі Сяргей Ратнікаў пазнае ў ёй сваю былую жонку Аксану, якая пасля расставання выйшла замуж за чачэнца. Той быў тэрарыстам, уцягнуў жонку ў “справядлівую” вайну, падставіў пад кулі. Нечаканая сустрэча ўскалыхнула пачуцці былых мужа і жонкі, і неўзабаве ў іх з’явілася рэальная магчымасць даказаць, што іх каханне не памерла.

Сярод навінак серыі “Гісторыя майго жыцця” кніга “Я — прынцэса Дыяна”. Прынцэса Дыяна была добрым і спагадлівым чалавекам. Англічане называлі яе «народнай прынцэсай», з ёй лічыліся вядомыя палітыкі планеты. Лэдзі Дзі шмат падарожнічала і займалася дабрачыннасцю. Яна падабалася многім мужчынам, ёй зайздросцілі многія жанчыны. У яе было ўсё, але ці была яна шчаслівая?

Г. ПАСЮК,
бібліятэкар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *