Клопат пра чысціню. З пасяджэння райвыканкама

Падзеі

На чарговым пасяджэнні, якое адбылося 28 верасня, раённы выканаўчы камітэт разгледзеў вынікі дзяржаўнага санітарнага нагляду за ўтрыманнем тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый раёна

 Заслухаўшы інфармацыю галоўнага доктара дзяржаўнай установы “Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” А. Шайбак райвыканкам адзначыў, што ў раёне праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па належным санітарным утрыманні тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый. Адным з асноўных прынцыпаў навядзення парадку на зямлі з’яўляецца дзейнасць па добраўпарадкаванні, азеляненні, утрыманні ў чысціні тэрыторый і аб’ектаў.

Адначасова на пасяджэнні адзначана, што не праведзена карэкіыроўка схемы абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі, якія ўтвараюцца ў населеных пунктах. У неналежным санітарным стане тэрыторыя былой Горкаўскай школы, ёсць заўвагі да абкошвання падведамасных тэрыторый ДРБУ №119, дзятлаўскага філіяла аблспажыўтаварыства, дзятлаўскага ЖБСК “Луч”, раённага жылкамунгаса.

Недастаткова населеных пунктаў ахоплена планава-рэгулярнай ачысткай: з 226 паселішчаў – толькі 71 (31,4 працэнта). У аграгарадку Раготна на вываз цвёрдых бытавых адходаў заключана толькі 30 дагавораў на 180 сядзіб (16,6 працэнта), у аграгарадку Хвінявічы – 47 на 145 (32,41 працэнта), у аграгарадку Лявонавічы – 33 на 93 (35,5 працэнта).

Не вырашана пытанне вывазу транспартам жылкамунгаса смецця з могілак аграгарадкоў. У раёне маюцца 104 могілкі, але толькі на 33 зроблены бетанаваныя пляцоўкі для збору смецця.

Зыходзячы з гэтага, райвыканкама прызнаў работу арганізацый па навядзенні парадку на зямлі недастатковай, кіраўнікі арганізацый абавязаны прыняць дадатковыя меры для паляпшэння становішча. Канкрэтныя заданні вызначаны для выканкамаў сельсаветаў, РУП ЖКГ, КСУП “Войневічы”, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *