Гучыць сірэна: што рабіць

Здарэнні і бяспека

Абарона насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі — задача дзяржаўнай важнасці. Надзвычайная сітуацыя — гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. У такіх абставінах важна своечасова інфармаваць грамадзян аб узнікненні або пагрозе ўзнікнення небяспекі. Апавясціць — значыць папярэдзіць і расказаць аб парадку паводзінаў у пэўных умовах. 27 верасня можна будзе пачуць гукавы сігнал сірэны.

Асноўны сродак падачы ўмоўнага сігналу аб небяспецы — электрычныя сірэны. Яны ўстаноўлены на тэрыторыі гарадоў і населеных пунктаў з такім разлікам, каб забяспечыць, па магчымасці, суцэльнае гукапакрыццё.

Яшчэ адзін эфектыўны элемент сістэмаў апавяшчэння насельніцтва — вулічныя гучнагаварыцелі. У адрозненне ад электрасірэнаў, з дапамогай вулічных гучнагаварыцеляў можна трансліраваць не толькі ўмоўны сігнал аб небяспецы, але і перадаваць паведамленні.

Пры дапамозе тэлебачання і радыёвяшчання насельніцтва таксама атрымлівае неабходную інфармацыю.

Усё часцей для абвяшчэння аб надзвычайнай сітуацыі выкарыстоўваюць рассылку СМС-паведамленняў. Цяпер мабільныя тэлефоны ёсць практычна ў кожнага жыхара рэспублікі, таму такі спосаб інфармавання набірае папулярнасць.

Нагадваем, што сігнал сірэны азначае “Увага ўсім!”. Пачуўшы яго, варта ўключыць тэлевізар ці радыё і паслухаць экстранае паведамленне аб сітуацыі, якая склалася, і парадку дзеянняў. Калі папераджальны сігнал застаў вас на вуліцы — знайдзіце бліжэйшую тэле(радыё)кропку для атрымання больш падрабязных інструкцый. Рэкамендуецца трымаць уключанымі сродкі сувязі на працягу ўсяго перыяду ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі і дзейнічаць па ўказаннях, якія паступаюць.

Д. БОБІН,

інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *