2 верасня у Дварэцкім доме культуры адбыліся Дажынкі-2017 «Дзякуй за працу, землякі!»
На мерапрыемстве традыцыйна ўшаноўвалі не толькі пераможцаў жніва, але і ўсіх работнікаў палёў. Адкрыў свята кіраўнік прадпрыемства «Дварэц-Агра» Д. Каско. Вядучыя называлі ўсіх удзельнікаў жніва пад апладысменты прысутных у зале. Потым для ўсіх гучалі прыгожыя песні ад артыстаў Дзятлаўскага раёна: Ганны Харлінскай, Галіны Сушко, Аляксандра Баклушына і іншых.
І. ЦЯЦЕРЫНА,
загадчыца Дварэцкага дома культуры