Бібліятэкар на гадзіну ў Казлоўшчыне

Падзеі

Кожны год у Дзень бібліятэк, 15 верасня, у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі падводзяцца вынікі конкурсу чытання “Лета і кніга”.

Дзеці займаліся пошукам адказаў на пытанні віктарын “Напісанае застаецца” (да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання) і пра беларускіх пісьменнікаў–юбіляраў Я. Коласа і Я. Купалу. Многія карыстальнікі, па ўмовах конкурсу, наведалі бібліятэку больш за пяць разоў і прачыталі каля пятнаццаці кніг, дапамагалі рамантаваць кнігі, удзельнічалі ў мерапрыемствах.

Да прафесійнага свята бібліятэкары падрыхтавалі рэтра–выставу “Бібліятэка ўчора і сёння” з фотаздымкамі, альбомамі, артыкуламі з перыядычнага друку розных гадоў. Больш даведацца аб прафесіі, паспрабаваць сябе ў ролі бібліятэкара дзеці змаглі на мерапрыемстве “Бібліятэкар на гадзіну”. Яны дапамагалі чытачам у выбары кніг, шукалі кнігі ў электронным каталозе, вучыліся заходзіць на сайты бібліятэк вобласці.

А. Лішык,

бібліятэкар Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі – цэнтра агульнадаступнай інфармацыі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *