Нядаўна ў аграгарадку Гезгалы вяскоўцы падводзілі вынікі сваёй летняй дзейнасці, ацэньвалі сабраны ўраджай. Свята Багач правялі работнікі Гезгалаўскага дома культуры.
Па даўнейшым звычаі, у лубок вяскоўцы збіралі жыта, а ў сярэдзіне лубка знаходзілася свечка. Менавіта гэты лубок і сугучны з назвай свята — Багач.
«Будзь багаты, як восень!» — дэвіз свята дабрабыту.
Традыцыйнымі персанажамі абраду былі Гаспадар, Гаспадыня і Восень. Разам з гасцямі яны спявалі песні, вадзілі карагоды, танцавалі і шчыра радаваліся ўраджаям.
Ю. Бакуновіч