На падставе артыкула 35 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года “Аб воінскім абавязку і воінскай службе”, Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 ліпеня 2017 года № 261 “Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве” і з мэтай арганізаванага прызыву грамадзян Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве правесці ў жніўні-лістападзе 2017 года.
5. Грамадзянам Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, неабходна ў перыяд з 7 жніўня па 30 лістапада 2017 года прыбыць у ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна па адрасе: горад Дзятлава, вуліца Перамогі, 13. Пры сабе неабходна мець дакументы, якія сведчаць асобу.
А. Дубовік, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама
А. Андруцэвіч, кіраўнік спраў Дзятлаўскага райвыканкама