Дыялог думак: шчодрая восень жыцця. Валянціна Катвіцкая

Падзеі

Восень, калі падумаць, — самая шчодрая пара года. Пахне восень свежымі яблыкамі, радуе золатам дрэваў, глядзіць стракатымі вочкамі астраў, свеціць рыжымі зорачкамі аксамітак, вабіць грыбным лесам. Можна сказаць, што такая ж шчодрая для людзей і восень жыцця. Чалавек залатога ўзросту — мудры і вопытны чалавек, які дакладна ведае, што яму падабаецца, да чаго ён імкнецца. Нездарма кажуць, што на пенсіі жыццё толькі пачынаецца.

Як жывуць людзі залатога ўзросту, у чым яны знаходзяць радасць для сябе, карэспандэнтка высвятляла ва ўдзельнікаў клуба «Нам гады не бяда» (кіраўнік Г. Э. Касцюк), які працуе ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Валянціна Аляксандраўна Катвіцкая:

— Радасць для сябе знаходжу ў актыўным ладзе жыцця і сустрэчах з сябрамі. Два разы на тыдзень мы з наведвальнікамі аб’яднання «Здравушка», якое працуе на базе аддзялення для пажылых людзей, ходзім у трэнажорную залу. Спартыўную нагрузку кожны выбірае па сваіх сілах. За час трэніровак я паспела даведацца шмат цікавага пра здаровы лад жыцця, прывяла свой арганізм у норму, пахудзела.

Вельмі мне падабаюцца мерапрыемствы, на якія наведвальнікаў клуба «Нам гады не бяда» запрашае бібліятэка. Асабліва шмат станоўчых эмоцый падарыла сустрэча з пісьменніцай Ірынай Шатыронак. Я набыла яе кнігу «Валянціна бедная і багатая». Выдатны твор. Калі чытала, нібыта падарожнічала ў часы сваёй маладосці.

Гутарыла І. Каўкель

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *