КСУП «Вензавец» капае цукровыя буракі

Падзеі

Сельгаспрадпрыемствы Дзятлаўскага раёна сёлета вырошчваюць цукровыя буракі на 1279 гектарах. Займаюцца гэтай агракультурай 7 гаспадарак з 9. Найбольшае “цукровае” поле – у ААТ “Граніт-Агра” (315 гектараў). Амаль гэтулькі – і ў КСУП “Русь-Агра” (300 гектараў).

Два сельгаспрадпрыемствы прыступілі да ўборкі буракоў. Высокімі тэмпамі ідзе гэта работу ў КСУП “Вензавец”. На 11 верасня тут выкапалі салодкія карані з 24 гектараў, што склала 24 працэнты ад усёй плошчы (пасеяна 100 гектараў).

Прыступіла да копкі буракоў і КСУП “Жукоўшчына”.Уборка цукровых буракоў у КСУП «Вензавец». За рулём камбайна Kleine механізатар Валерый Каракулька. Салодкія карані адразу  адгружаюцца на цукровы завод.

На полі дзяжурыць і магутны пагрузчык на выпадак, калі цяжка нагрузаны грузавік не зможа выехаць з набрынялага вільгаццю пасля ўчарашняга дажджу палетка.

Фота Б. Варны



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *