Паважаныя работнікі і ветэраны галіны!
Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам. Гэтае свята людзей, якія прысвяцілі сябе развіццю паліўна-энергетычнага комплексу рэспублікі, ужо традыцыйна з’яўляецца яркай падзеяй для ўсіх грамадзян нашай краіны.
Стратэгічна важная галіна народна-гаспадарчага комплексу краіны — нафтавая, газавая і паліўная прамысловасць — працягвае стабільна працаваць і дынамічна развівацца, з’яўляючыся адным з лакаматываў айчыннай эканомікі, вызначае паспяховае развіццё іншых вытворчасцяў, сацыяльнай сферы, а таксама забяспечвае дастойныя ўмовы для пражывання людзей.
Высокі прафесіяналізм работнікаў галіны і адказнасць за выкананне пастаўленых задач служаць залогам дынамічнага развіцця Беларусі.
У дзень прафесійнага свята жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця вам, вашым родным і блізкім!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт