Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам – Днём работнікаў лесу!
Лес з’яўляецца адным з галоўных багаццяў беларускай зямлі. Ён – аснова экалагічнага дабрабыту і здароўя насельніцтва.
Дзякуючы працы работнікаў лясной гаспадаркі, грамадзяне нашай Беларусі могуць любавацца прыгажосцю прыроды і карыстацца яе дарункамі. Ваш уклад у справу зберажэння лесу і прымнажэння лясных багаццяў цяжка пераацаніць, бо вы захоўваеце нацыянальны набытак нашай краіны для будучых пакаленняў. За гэта вы па праву заслугоўваеце шчырую ўдзячнасць людзей.
Сваёй высакароднай працай вы памнажаеце лясныя багацці Дзятлаўшчыны, садзейнічаеце іх рацыянальнаму выкарыстанню і ўзнаўленню. Шматгадовы вопыт і аўтарытэт дазваляюць вам паспяхова вырашаць любыя вытворчыя пытанні, уносячы сваёй працай немалы ўклад у развіццё лясной прамысловасці.
Жадаем усім работнікам і ветэранам лясной гаспадаркі здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт