Дарагія педагогі і вучні! Паважаныя бацькі!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
У нашай краіне 1 верасня традыцыйна адзначаецца як агульнанацыянальнае свята, якое для многіх з нас зноў абуджае самыя цёплыя і светлыя ўспаміны, якія саграваюць сэрца і натхняюць на новыя справы. Гэты дзень напоўнены хвалюючым цяплом сустрэчаў з любімымі педагогамі, настаўнікамі, сябрамі і школай.
З традыцыйнага Дня ведаў для вас, дарагія школьнікі, пачнецца штодзённая, часам няпростая, але цікавая і захапляльная праца.
Жадаем усім школьнікам плённай і выніковай вучобы, актыўнай жыццёвай пазіцыі, цікавага і насычанага школьнага жыцця. Бацькам — упэўненасці ў шчаслівай будучыні дзяцей, а педагогам — поспехаў у іх высакароднай працы, цярпення і любові да дзяцей. З Днём ведаў, дарагія сябры!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт