Жніво-2017. Аператыўная інфармацыя сельгасупраўлення

Падзеі

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна на 7 жніўня, паведамляе упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, абмалацілі 3 687 гектараў збажыны, што склала амаль чвэрць пасеваў (23,5 працэнта). Намалацілі 10 969 тон зерня, у тым ліку 2 987 тоняравога ячменю, 4 875 тоназімай пшаніцы, 3 107 тон азімага трыцікале. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне – 29,8 цэнтнера з гектара.

Лідары жніва сярод сельгаспрадпрыемстваў:

ААТ “Граніт-Агра” абмалаціла збажыну на 632 гектарах (19 працэнтаў), сабрала 2569 тон зерня пры ўраджайнасці 40,6 цэнтнера з гектара.

КСУП “Жукоўшчына” абмалаціла 429 гектараў (47 працэнтаў), сабрала 1415 тон зерня пры ўраджайнасці 33 цэнтнеры з гектара.

КСУП “Русь-Агра” сабрала ўраджай збажыны з 557 гектараў (33 працэнты), сярэдняя ўраджайнасць кожнага гектара склала 31,8 цэнтнера.

Самыя выніковыя камбайнеры:

Уладзімір Гукіш з ААТ “Граніт-Агра”. Камбайнам “Lexion-580” намалаціў з пачатку жніва 551 тону рапса і 198 тон збожжа.

Сяргей Жых (ААТ “Граніт-Агра”). Камбайнам “Lexion-580” намалаціў 289 тон рапсу і 317 тон збожжа.

Самыя выніковыя маладыя камбайнеры:

Вадзім Майсейчык (ААТ “Граніт-Агра”). Камбайнам КЗС-1218 намалаціў 258 тон збожжа і 230 тон рапсу.

Дзмітрый Сухецкі (КСУП “Войневічы”). Камбайнам КЗС-1218 намалаціў 210 тон збожжа і 120 тон рапсу.

Самыя выніковыя вадзіцелі:

Аляксандр Бакей (ААТ “Граніт-Агра”). Аўтамабілем МАЗ-5102 перавёз 506 тон збожжа і 430 тон рапсу.

Мікалай Мішчук (КСУП “Войневічы”). Аўтамабілем МАЗ-5551 перавёз 420 тон збожжа і 208 тон рапсу.

Самыя выніковыя маладыя вадзіцелі:

Аляксандр Сёмуха (ААТ “Граніт-Агра”). Аўтамабілем САЗ-3507 перавёз 369 тон збожжа.

Дзмітрый Рэйба (КСУП “Русь-Агра”). Аўтамабілем МАЗ-555102 перавёз 428 тон збожжа і 283 тоны рапсу.

Самыя выніковыя аператары збожжасушыльных комплексаў:

Калектыў комплекса КЗСВ-30Н ААТ “Граніт-Агра” дапрацаваў 981 тону рапсу і 700 тон збожжа.

Калектыў комплекса КЗСВ-30Г КСУП “Войневічы” дапрацаваў 830 тон збожжа і 540 тон рапсу.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *