Жніво-2017. 1000 тон Дзмітрыя Рэйбы. Фотарэпартаж

Падзеі

1000 тон зерня ад камбайнаў перавёз вадзіцель КСУП «Русь-Агра» Дзмітрый Рэйба. Працуе ён на аўтамашыне МАЗ-555102 без прычэпа, удзельнічае ў раённым моладзевым спаборніцтве і з’яўляецца яго лідарам. Тысячу тон Дзмітрыю ўжо здаралася перавозіць. Паспеў ён пабыць і на рэспубліканскіх «Дажынках» у Рэчыцы, заняў у той год трэцяе месца ў краіне.

Да сёлетняга жніва рыхтаваўся старанна, перабраў свой ужо не новы МАЗ і спадзяецца, што машына на жніве не падвядзе. Вадзіцеля Дзмітрыя Рэйбу віншуе з 1000 тонай старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік. Віншаванне ад старшыні РК прафсаюза работнікаў АПК Уладзіміра Казака. Каштоўны падарунак ад дырэктара КСУП «Русь-Агра» Юрыя Бортніка.  Жніўнае фота. Зноў — у дарогу.

Фота Б. Варны



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *