Запрашаем на навучанне і перанавучанне беспрацоўных

Падзеі

Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама (далей — упраўленне) інфармуе аб магчымасці накіравання беспрацоўных на навучанне і перанавучанне для набыцця прафесіі (спецыяльнасці), у тым ліку з магчымасцю далейшага працаўладкавання па атрыманай прафесіі (спецыяльнасці): вальшчык лесу; вадзіцель пагрузчыка; муляр (каменщик), мантажнік будаўнічых канструкцый; пячнік; кранавы электрык; ліфцёр; машыніст (качагар) кацельні; машыніст крана; аператар ПЭВМ (з веданнем 1С:Бухгалтэрыя); цырульнік, майстар па манікюры; повар, кандытар; цясляр-бетоншчык; асновы прадпрымальніцкай дзейнасці; прадавец, кантралёр-касір; сталяр, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў; слесар па рамонце аўтамабіляў; тынкоўшчык (штукатур), маляр, абліцоўшчык-плітачнік; электрагазазваршчык і інш.

Для забеспячэння самазанятасці насельніцтва ўпраўленне аказвае садзейнічанне беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці, а таксама дзейнасці па аказанні паслугаў у сферы аграэкатурызму — прадастаўляе фінансавую падтрымку ў выглядзе субсідый у памеры 11, 15-кратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму.

Даведкі па тэл. 2-16-21.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *