На абодвух бацькоў юнага жыхара Казлоўшчыны былі складзены адміністрацыйныя пратаколы з-за таго, што не забяспечылі суправаджэнне сына ў позні час. А другой гадзіне ночы падлетак знаходзіўся ў Дзятлаве на плошчы 17 Верасня, дзе ладзіўся святочны канцэрт да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Сам хлопец патлумачыў, што ў райцэнтр прыехаў на спаборніцтвы па футболе, пасля чаго вырашыў застацца на свяце. Паколькі мабільнага тэлефона ў сына няма, бацькі шукалі яго ў Казлоўшчыне, мяркуючы, што дзіця засядзелася ў сяброў пасля вяртання са спаборніцтваў. Акрамя аматара позніх прагулак, у сям’і гадуецца яшчэ трое дзяцей, таму дарослых на першы раз папярэдзілі аб недапушчэнні падобных паводзінаў сына ў далейшым.
С. ЗАЛУЧАН, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
В. ПЕТРУКЕВІЧ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама
І. СТЫРНІК, карэспандэнтка газеты «Перамога», член камісіі