Увага: ахоўныя зоны газаправода!

Падзеі

Ахоўная зона газаправода – участак зямлі, які знаходзіцца паміж двума паралельнымі лініямі, што праходзяць па абодва бакі ад восі газаправода (паралельна).

У межах ахоўных зон забараняецца:

  • перамяшчаць, дэманціраваць, засыпаць, пашкоджваць указальнікі трасаў падземных газаправодаў і месцаў размяшчэння сеткавых збудаванняў на іх, кантрольна-вымяральныя пункты;
  • адкрываць самавольна люкі газавых калодзежаў, вароты РУ і дзверы ГРП, станцый аховы газаправодаў ад карозіі, адкрываць і закрываць краны і засаўкі, адключаць і ўключаць сродкі энергазабеспячэння і тэлемеханікі газаправодаў;
  • рабіць звалкі, выліваць агрэсіўныя вадкасці, у тым ліку растворы кіслотаў, соляў і шчолачаў;
  • складваць матэрыялы і абсталяванне, у тым ліку для часовага захоўвання, уздоўж трасы падземнага газаправода ў межах 2 метраў па абодва бакі ад восі, а таксама саджаць дрэвы і кусты ўсіх відаў у межах 1,5 метра па абодва бакі ад восі газаправода;
  • разбураць збудаванні і ўстройствы, якія засцерагаюць газаправоды і пабудовы на іх ад пашкоджанняў;
  • разводзіць агонь і размяшчаць якія-небудзь адкрытыя або закрытыя крыніцы агню;
  • праводзіць любыя мерапрыемствы, звязаныя з вялікім згуртаваннем людзей, не занятых выкананнем дазволеных ва ўстаноўленым парадку работ;
  • будаваць будынкі, збудаванні.

Штогод Дзятлаўскі раён газазабеспячэння інфармуе арганізацыі і ўладальнікаў прыватных падворкаў аб неабходнасці ўзгадняць з газавай службай пасадку дрэваў. Не заўсёды гэтыя патрабаванні выконваюцца. На тэрыторыі горада і раёна ў ахоўнай зоне газаправодаў нельга будаваць часовыя, а часам і пастаянныя збудаванні, высаджваць дрэвы. Дрэвы, пасаджаныя ў ахоўнай зоне, неабходна выдаліць або перасадзіць у іншае месца.

Цяпер падземныя газаправоды будуюць з поліэтыленавых трубаў. Неабходна памятаць, што поліэтылен пры механічных нагрузках можна лёгка пашкодзіць. Для павышэння бяспекі пры будаўніцтве такога газаправода на адлегласці 0,6 метра ад газаправода ўкладваецца спецыяльная жоўтая сігнальная стужка з надпісам “ГАЗ ВОГНЕНЕБЯСПЕЧНА”, якая ўказвае на поліэтыленавы газаправод.

Найбольшую шкоду сістэме газазабеспячэння можна нанесці пры самавольным выкананні земляных работ. У адпаведнасці з “Палажэннем аб парадку ўстанаўлення ахоўных зон аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы, памерах і рэжыме іх выкарыстання” правядзенне рамонтных, будаўнічых і земляных работ без ордара на раскопкі і дазволу на права правядзення рамонтных, будаўнічых і земляных работ, што выдае газазабяспечвальная арганізацыя, не дапускаецца.

Вінаваты ў аварыі кампенсуе затраты на ліквідацыю аварыі і аднаўленне газазабеспячэння.

ЗВЯРТАЕМ УВАГУ, ШТО

* парушэнне арт. 20.7 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (пашкоджанне газаправода (акрамя магістральных) або іх абсталявання пры выкананні работ) караецца штрафам у памеры ад 30 да 50 базавых велічыняў.

* парушэнне арт. 18.40 ч. 1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне правілаў аховы магістральных або іншых трубаправодаў) караецца штрафам у памеры ад 10 да 40 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 50 базавых велічыняў, на юрыдычную асобу – да 200 базавых велічыняў.

Дзятлаўскі раён газазабеспячэння заклікае да строгага выканання заканадаўчых патрабаванняў пры правядзенні работ у ахоўных зонах газаправодаў. Па кансультацыі і атрыманне дазволу неабходна звяртацца на адрас: г. Дзятлава, вул. Навагрудская, 7, тэл. 6-04-83, 6-03-44.

Адміністрацыя ВУ “Слонімгаз” Дзятлаўскі РГЗ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *