Пытанне: ці абавязаны правяраць у час тэхагляду спраўнасць супрацьтуманных фараў аўтамабіля?
Адказ: абавязаны, паколькі ў адпаведнасці з правіламі дарожнага руху забараняецца ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў, калі “…колькасць, тып, колер, размяшчэнне і рэжым работы знешніх светлавых прыбораў не адпавядаюць патрабаванням канструкцыі транспартнага сродка”.
А. УРБАНОВІЧ,
начальнік Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд”