Пытанне: у час праходжання дзяржтэхагляду на аўтамабілі «Volkswagen Transporter Т2» інжынер-дыягност у графе “рамяні бяспекі” паставіў крыж, бо яны адсутнічалі на сярэдніх і задніх пасажырскіх сядзеннях. Ці правамоцныя дзеянні дыягноста?
Адказ: у адпаведнасці з правіламі дарожнага руху дзеянні работніка дыягнастычнай станцыі правамоцныя, калі ўстаноўка рамянёў бяспекі прадугледжана канструкцыяй транспартнага сродка.
А. УРБАНОВІЧ,
начальнік Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд”