Танцавалі «Ойру» і «Кракавяк»

Падзеі

Нядаўна адпачывальнікі санаторыя «Радон», акрамя медыцынскіх працэдур, атрымалі магчымасць навучыцца танцаваць, а разам з тым – весела правялі час.

Працаўнікі Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці арганізавалі сапраўды цікавую і незвычайную праграму, якая прадугледжвала майстар-клас па побытавых танцах пад інструментальную музыку.

Удзельнікам майстар-класа прыйшоўся па гусце і польскі «Кракавяк», і рускі «Падыспань». Вельмі цікава атрымвалася ў радонцаў танцаваць беларускага «Лысага» і ўсходнееўрапейскі танец «Ойра». Карэла-фінскую польку таксама спрабавалі станцаваць разам з настаўнікамі, якія былі ў прыгожай нацыянальнай беларускай вопратцы.

Пасля такога незвычайнага мерапрыемства ў адпачывальнікаў «Радона» засталося шмат эмоцый, уражанняў і маленькі танцавальны вопыт, які абавязкова калісьці спатрэбіцца для актыўнага адпачынку разам з сям’ёй ці сябрамі.

Падрыхтавала да друку Ю. БАКУНОВІЧ,
фота прадастаўлена Дзятлаўскім цэнтрам культуры і народнай творчасці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *