30 ліпеня працаўнікі СКБ аг.Белагурна ладзілі свята ў вёсцы Івязянка. Жыхароў вёскі самадзейныя артысты віншавалі добрымі словамі і песнямі. Старшыня Меляхавіцкага сельскага выканаўчага камітэта В.А.Добыш. Падзякавала жыхароў за тое, што сваю вёсачку трымаюць у чысціні і парадку. Віншавалі дзве цікавыя пары, якія разам пражылі 70 і 60 гадоў. Гэта сям’я Чурая Уладзіміра Лукіча і Марыі Сямёнаўны, а таксама сям’я Чурая Фёдара Пятровіча і Марыі Іванаўны. Напрыканцы свята для жыхароў ладзілі танцы.