Сёння адкрыўся тыдзень культуры “Суквецце талентаў воранаўскага краю”

Падзеі

Свята творчасці прыжылося на воранаўскай зямлі.

Першы яго дзень распачаўся з выстаў. Работы юных мастакоў раёна Ганны Воранавай, Маргарыты Жукоўскай і іх настаўніцы Гражыны Пецюн можна было ўбачыць у Воранаўскай раённай бібліятэцы. Тут жа былі прадстаўленыі рукатворныя кнігі бібліятэкараў раёна, у “выданні” якіх яны выкарысталі фантазію і літаратурны густ. Зборнікі твораў Купалы, Коласа, Багдановіча з вокладкамі, аздобленымі каласкамі, зернем і высушанымі кветкамі. Можна было палістаць старонкі з рукапіснымі тэкстамі і малюнкамі, выкананымі алоўкам і фарбамі. І быць упэўненым: “надрукавана ” у адзіным экзэмпляры.

Ва ўрачыстым адкрыцці тыдня прыняло ўдзел кіраўніцтва раёна, грамадскіх аб’яднанняў. Падчас мерапрыемтсва адбылося ўзнагароджванне пераможцы юбілейнага рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” ў намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання” Алены Вітукевіч, загадчыцы Пагародзенскай сельскай бібліятэкі. Цэнны падарунак яна атрымала з рук Віктара Роіка, старшыні раённага Савета дэпутатаў.

У завяршэнне дня гасцей чакала сустрэча з беларускай пісьменніцай, журналісткай, літаратурным крытыкам Ірынай Шатыронак і паэтам Мікалаем Сяровым.

Вороновская газета



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *