Штрафы за ўжыванне алкаголю

Падзеі

Многія падлеткі жадаюць адчуць сябе дарослымі. Аднак, замест таго, каб на канікулах пайсці ў моладзевы працоўны атрад зарабіць грошай, яны «зарабляюць» сабе адміністрацыйныя пратаколы і пастаноўку на улік у інспекцыі па справах непаўналетніх і ў доктара-нарколага. Гэта адбываецца з-за таго, што юнакі і дзяўчаты п’юць піва ў грамадскіх месцах.

Так, адзін з парушальнікаў выпіў паўлітра піва і вярнуўся дахаты. Што сын нападпітку, адразу заўважыла маці, папрасіла заставацца дома, пакуль не працверазее. У падлетка былі іншыя планы, і ён учыніў хатні скандал. Сястры давялося выклікаць міліцыю. Скандалісту праз некалькі месяцаў споўніцца 18 гадоў, і за непрыгожыя ўчынкі ён будзе адказваць па-даросламу. Пакуль жа яму давядзецца заплаціць штраф — 0,5 базавай велічыні.

Навучэнка каледжа выпіла на вуліцы адной з вёсак нашага раёна (таксама ў грамадскім месцы) два літры піва, і была затрымана міліцыяй. Цяпер і ёй давядзецца заплаціць штраф аналагічнага памеру. Каб даведацца, ці лёгка зарабляюцца грошы, вырашыць для сябе, ці варта траціць іх на алкаголь, дзяўчына пайшла-такі ў працоўны атрад.

С. ЗАЛУЧАН, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
В. ПЕТРУКЕВІЧ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама
І. СТЫРНІК, карэспандэнтка газеты «Перамога», член камісіі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *