Роднай зямлі майстры

Падзеі

Краязнаўства  –  адзін з вядучых напрамкаў дзейнасці ў рабоце бібліятэк. Выхаванне любоўю да свайго краю, роднай зямлі, дарагімі сэрцу краявідамі,  традыцыямі і добрымі справамі продкаў, знакамітых землякоў — ці не гэта з’яўляецца самым важным ва ўсёй сістэме выхавання?

У Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы — цэнтры духоўна–мастацкай спадчыны створаны краязнаўчы пакой, дзе сабраны матэрыялы пра знакамітых землякоў Ігната Дварчаніна з вёскі Погіры, паэтаў-змагароў П. Граніта, В. Струменя, Г. Праменя, якія жылі і працавалі ў вёсцы Зачэпічы. Ёсць тут і матэрыял пра беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, члена Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь з 1989 года, які працуе ў тэхніцы габелену —  Арсеня Міхайлавіча Двараніна, ураджэнца вёскі Малыя Краглі. Мастак таксама працуе ў жанры жывапісу – партрэт, пейзаж, нацюрморт.

Арсень Дваранін — аўтар многіх праектаў мастацкага аздаблення памяшканняў (Гомельскі музычны каледж, музычная школа і іншыя). Нягледзячы на вялікую творчую працу, мастак часта прыязджае на радзіму ў вёску Малыя Краглі. У жніўні ён наведаў бібліятэку разам з жонкай — мастачкай Ірынай Данілавай, унукамі і сястрой Людмілай Міхайлаўнай. У бібліятэцы адбылося краязнаўчае знаёмства “За гонар маем лічыць земляком”. Прысутныя пазнаёміліся з экспазіцыямі літаратурнага пакоя.

Л. ЦЮЛЕНІНА,

бібліятэкар Жукоўшчынскай сельскай

бібліятэкі — цэнтра духоўна-мастацкай спадчыны



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *