Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр агульнадаступнай інфармацыі прымае ўдзел у раённай акцыі сярод бібліятэк “Песняры сінявокай Беларусі”, прысвечанай 135-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа.
У летнім школьным лагеры “Здаравячок” бібліятэкары правялі літаратурную гадзіну “Як многа сілы ў кожным слове” і аднайменны конкурс чытацкага майстэрства.
У бібліятэцы дарослыя і дзеці паспрабавалі свае сілы ў віктарыне-пошуку “Роднай мовы пясняр — неўміручы Купала”, пазнаёміліся з выставай “Песняры беларускай зямлі”. Для дзіцячага конкурсу летняга чытання “Лета з адкрытай кнігай” была распрацавана віктарына жыцця і творчасці песняроў “Сцежкамі Купалы і Коласа”, вынікі якой будуць падведзены ў Дзень бібліятэк 15 верасня. З дзецьмі Казлоўшчынскага яслі-сада праводзілі гучныя чытанні “Гэй, маленства, жыва, смела…”
Цяпер бібліятэкары рыхтуюць выставу аднаго верша “А хто там ідзе?”. З рэпрадукцыямі палотнаў да гэтага верша, гісторыяй напісання, перакладу і выпуску аднайменнай кнігі пазнаёмяцца чытачы бібліятэкі ў бліжэйшы час.
У лістападзе пройдзе вечар “Нам засталася спадчына”.
Л. АНТОНЧЫК,
бібліятэкар Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі