Парушаеш – адказвай!

Падзеі

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае ўладальнікам механічных транспартных сродкаў пра выкананне дзеючых правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства.

Згодна з імі, забаронена:

  • стаянка механічных транспартных сродкаў у межах прыбярэжных палосаў водных аб’ектаў да 30 метраў ад берагавой лініі воднага аб’екта, за выключэннем механічных транспартных сродкаў органаў рыбалоўнага кантролю, сістэмы забеспячэння бяспекі Рэспублікі Беларусь, бяспекі суднаходства, рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў унутраных водных шляхоў, арандатараў (карыстальнікаў) рыбалоўных угоддзяў і іншых юрыдычных асобаў пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць іх знаходжання ў рыбалоўных угоддзях для выканання ўскладзеных на іх задач і функцый, а таксама спецыяльна адведзеных ва ўстаноўленым парадку месцаў для стаянак, мыйка транспартных і іншых тэхнічных сродкаў у межах водаахоўных зонаў водных аб’ектаў караецца штрафам у памеры да дваццаці базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад дзесяці да ста базавых велічыняў, а на юрыдычную асобу — ад ста да пяцісот базавых велічыняў;
  • знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях або на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў з забароненымі прыладамі рыбалоўства і (або) рыбай, лоўля якой у дадзеным раёне і ў гэты час забаронены або вага якой перавышае нормы, устаноўленыя ў вышэйзгаданых правілах (5 кг), без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання рыбай. Гэта караецца штрафам у памеры ад пяці да трыццаці базавых велічыняў.

З мэтай хуткага і аператыўнага рэагавання па затрыманні правапарушальнікаў у Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету кругласутачна працуюць тэлефоны даверу (8-01562)6-63-65, 8-029-6501951 (Velcom), па якіх можна паведаміць аб вядомых парушэннях у галіне аховы і выкарыстання жывёлін, якія адносяцца да аб’ектаў палявання і рыбалоўства, а таксама драўнінна-хмызняковай расліннасці і дзікарослых раслінаў, якія выкарыстоўваюцца ў нарыхтоўчых мэтах, у паляўнічых, рыбалоўных угоддзях, на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях. У зону адказнасці інспекцыі ўваходзяць Слонімскі, Дзятлаўскі і Зэльвенскі раёны. Ананімнасць атрыманай інфармацыі гарантуем.

У. ЗАЙКЕВІЧ,
намеснік начальніка Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *