Напярэдадні новага навучальнага года праходзіць акцыя “Збяром дзіця ў школу”. Актыўны ўдзел у ёй прымаюць прадстаўніцы раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання Беларускі саюз жанчын.
28 жніўня старшыня пярвічнай жаночай арганізацыі Дзятлаўскага сырзавода Ірына Панкевіч і яе намеснік Алена Якімчык наведамі Ліяну Яравую, вучаніцу трэцяй дзятлаўскай школы. Жанчыны падарылі дзяўчынцы школьныя прыналежнасці, пажадалі добра вучыцца.
Падарунак спадабаўся. І быў вельмі дарэчы: тата Ліяны, які працуе сыраробам на заводзе, выхоўвае дзяўчынку адзін.
Пойдзе Ліяна ў чацвёрты клас. З нецярпеннем чакае першага верасня, каб сустрэцца з аднакласнікамі, са сваёй настаўніцай Аленай Вячаславаўнай.
Вучыцца дзяўчынцы падабаецца. Асабліва добра засвойвае англійскую мову: па гэтым прадмеце ў Ліяны – дзясяткі. А марыць яна стаць настаўніцай.
І. Міхайлоўская
Фота аўтара