Неасцярожнасць з агнём

Здарэнні і бяспека

27 ліпеня цішыню вёскі Погіры парушылі сірэны пажарных разлікаў. На момант прыбыцця першага падраздзялення ратаўнікоў драўляны будынак быў цалкам ахоплены агнём, языкі полымя пачыналі вырывацца з-пад даху. Неадкладна прыступілі да тушэння і абароны дома і суседняга хлява. У выніку пажару агонь знішчыў дах будынка, пашкодзіў маёмасць і сцены пабудовы. Асноўная версія прычыны пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём.

А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *