Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці праводзіць комплекс дадатковых прафілактычных мерапрыемстваў па пытаннях папярэджання фактаў кіравання транспартнымі сродкамі вадзіцелямі ў стане алкагольнага ап’янення. Акцыя будзе доўжыцца да 20 жніўня.
Сёлета на тэрыторыі вобласці па віне нецвярозых вадзіцеляў адбыліся 14 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 6 чалавек загінулі, 14 – атрымалі раненні.
Паважаныя вадзіцелі, запомніце: кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, пад уздзеяннем наркатычных сродкаў і псіхатропных ці таксічных рэчываў недапушчальна! Заканадаўства за першы выпадак язды ў нецвярозым стане без наступстваў ці перадачу права кіравання п’янаму чалавеку, а таксама адмову ад праходжання медыцынскага агляду прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 50 да 100 базавых велічыняў з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам тэрмінам на тры гады.
Пад хмяльком усе аўтадарогі здаюцца роўнымі і прамымі, а хуткасць руху – вельмі маруднай. Нецвярозыя вадзіцелі звычайна марудзяць, кранаючыся з месца, рэзка тармозяць, едуць на забаронены сігнал святлафора, неадэкватна ацэньваюць адлегласць, хуткасць руху і геаметрыю дарогі. Яны быццам паказваюць, як нельга паводзіць сябе за рулём.
Калі вы сталі сведкам або відавочцам кіравання транспартным сродкам чалавекам, які знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, паведаміце пра гэта ў міліцыі па нумары 102 з любога тэлефона.
А. КАЛІНІН,
старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ